Жы-шы. Да Дня роднай мовы Mark Formelle выпусціў лімітаваную калекцыю рэчаў і пераадзеў у іх супрацоўнікаў Нацыяналкі ФОТЫ
як вам?
У калекцыі брэнд паказаў тыя асаблівасці беларускай мовы, якія ўсе жыхары нашай краіны ведаюць яшчэ са школы: «жы» і «шы», «дж» і «дз», «ў» і «і».
21.02.2019 / 11:52
Асноўнымі ў калекцыі #МоваГэтаСтылёва з'яўляюцца шкарпэткі.
Здымкі лукбука прайшлі ў нестандарнытм фармаце. Замест арт-прастораў і подыумаў — чытальныя залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. А на месцы прафесійных мадэляў — супрацоўнікі галоўнай чытальні краіны.