Намесніка начальніка беларускага Генштаба ўзнагародзілі расійскім ордэнам
Намесніка начальніка беларускага Генеральнага штаба генерал-маёра Паўла Муравейку ўзнагародзілі расійскім ордэнам. Уручыў узнагароду расійскі пасол Міхаіл Бабіч, паведамляе «Во славу Родины».
21.02.2019 / 14:06
Фота Аляксандра Стадуба.
Ордэн Дружбы беларускі вайсковец атрымаў за ўмацаванне дружбы і супрацоўніцтва.
Павел Муравейка выказаў удзячнасць кіраўніцтву Расіі за высокую ацэнку.
«Прыемна, што адносіны паміж ваеннымі ведамствамі Беларусі і Расіі носяць дружалюбны, раўнапраўны стратэгічны характар. Я ўпэўнены, што ніякія праблемы, дадумкі не змогуць парушыць гэта стратэгічнае партнёрства», — сказаў ён.