Падчас паказу Dior на подыум выйшла кошка ФОТАФАКТ
02.05.2019 / 11:15
Daily Sabah
Падчас паказу круізнай калекцыі моднага дома Christian Dior ў Маракешы на подыум выйшла кошка. Пра гэта піша Daily Sabah. Інцыдэнт трапіў на відэа, якое хутка стала вірусным.
Паказ адбыўся ўвечары 1 мая. Калі мадэлі пачалі выходзіць на подыум, жывёла выйшла перад імі. «Кошка рухалася [па подыўме] насустрач мадэлям, апранутым у касцюмы высокай моды. Яна перасякала траекторыю іх руху і пачала ісці проста да гледачоў», - адзначае выданне.