Трэба куртка? Беларускі брэнд вопраткі Interfino адкрыў новую краму ў «Сілуэце»
Беларускі брэнд вопраткі Interfino імкнецца быць бліжэй да сваіх пакупнікоў і працуе над развіццём сеткі фірмовых крамаў. Новая адкрылася ў гандлёвым цэнтры «Сілуэт» у Мінску.
18.06.2019 / 16:26
Interfino паспяхова канкуруе на рынку скуранога адзення і футра не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. У чым асаблівасць брэнда?
Сучасна. Каманда мадэльераў і дызайнераў сочыць за павевамі моды на міжнародных выставах. Новыя ідэі ўвасабляюцца ва ўнікальныя калекцыі. Велізарная колькасць новых мадэляў — гонар вытворцы. Пры гэтым на прадпрыемстве адшываюць і класічныя мадэлі, якія гадамі застаюцца папулярнымі.
Сёлета ў Interfino выпусцілі яшчэ больш жаночых скураных куртак у разнастайных колерах.
Якасна. Можна не сумнявацца, што скураныя і футраныя вырабы праслужаць доўга і не страцяць свайго выгляду. Якасць сыравіны і фурнітуры, як і самога пашыву, высокая. Усе этапы вытворчасці кантралююцца.
Экалагічна. Выкарыстанне эка-фрэндлі матэрыялаў — трэнд апошніх гадоў у свеце моды. Кампанія Interfino у 2019 годзе прасоўвае новы напрамак — вопратку з экаскуры і экафутра. І цэны на прадукцыю са штучных матэрыялаў значна ніжэйшыя.
Даступна. Кампанія не толькі вырабляе вопратку, але і прадае яе праз сетку фірмовых крамаў і інтэрнэт-краму. Такі падыход дазваляе прапанаваць сваім пакупнікам найбольш выгадную цану.
Брэнд ужо сфармаваў клуб пастаянных пакупнікоў і запусціў для іх праграму лаяльнасці. З дысконтнай карткай у крамах фірмовай сеткі Interfino можна купіць скураную куртку, футра, пухавік ці паліто са зніжкай 3%.
Прыходзьце за пакупкамі ў новую краму Interfino ў гандлёвым цэнтры «Сілуэт» у Мінску (вул. Веры Харужай, 1a).