«Дылда», Цімаці і джаз — куды мінчукі могуць пайсці ў апошнія выхадныя чэрвеня
28.06.2019 / 18:21
1. «Дылда»
Нашумелы фільм пра жыццё дзвюх маладых дзяўчат, якія вярнуліся з фронту ў пасляваенны Ленінград у канцы 1945 года. Гэтая гісторыя пра тое, як усе спрабуюць здабыць новае мірнае жыццё, калі вакол, і, галоўнае, усярэдзіне — руіны.
Зняў фільм Кантамір Балагаў — 27-гадовы рэжысёр з Кабардзіна-Балкарыі. На стварэнне стужкі яго натхніла кніга Святланы Алексіевіч «У вайны не жаночае аблічча».
«Пасля гэтай кнігі я зразумеў, наколькі павярхоўнымі былі мае ўяўленні пра вайну і наколькі я нават не падазраваў пра ролю жанчыны на вайне. І, зыходзячы з гэтага, мне стала вельмі цікава, што можа адбыцца з жанчынай пасля вайны, дзе, па сутнасці, адбываецца яе прыроднае зрушэнне», — распавядае рэжысёр.
Паглядзець стужку можна будзе ў «Цэнтральным», Falcon Club Буцік Кіно і velcom cinema ў «Дана Мол».
Калі? | 29 чэрвеня (субота) 12:00 («Цэнтральны»), 12:30, 16:25, 21:25 (Falcon Club Буцік Кіно), 18:35, 21:40, 23:30 (velcom cinema).
|
30 чэрвеня (нядзеля) 21:30 («Цэнтральны»), 16:00, 17:00, 21:05 (Falcon Club Буцік Кіно), 18:35, 20:20 (velcom cinema). |
Колькі: 6.00 — 30.00 BYN (танней, вядома, у «Цэнтральным»)
Набыць квіткі можна на kino.bycard.by (калі вы жадаеце пайсці ў «Цэнтральны» або Falcon Club Буцік Кіно) і на сайце silverscreen.by (калі вы пойдзеце ў velcom cinema).
2. «Гісторыя цацак — 4»
Для тых, хто хоча адпачыць з дзеткамі (ці проста ўспомніць дзяцінства), мы можам параіць наведаць мульцік-легенду «Гісторыя цацак — 4».
У новай частцы астранаўт Баз, каўбой Вудзі, пёс Слінкі, тыраназаўр Рэкс і ўся каманда цацак зноў разам, і яны як ніколі гатовыя да прыгод. З тых часоў, як Эндзі паступіў у каледж, цацкі пасяліліся ў доме сваёй новай гаспадыні Боні, якая вось-вось пойдзе ў дзіцячы садок. Першы дзень у дзіцячым садку дасць пачатак шэрагу падзей, дзе знойдзецца месца і падарожжам з пагонямі, і знаёмству з новымі цацкамі, і сустрэчам з некаторымі старымі сябрамі, і нават рамантычнай гісторыі.
Паглядзець мульцік раім у Арт-кінатэатры «Тытан»: якасная карцінка і гук, сучаснае абсталяванне і квіткі па прыемным кошце. А набыць іх вы можаце праз нашу Афішу.
Калі? | 29 чэрвеня (субота) 10:45, 15:00, 16:45
|
30 чэрвеня (нядзеля) 10:45, 15:00, 16:45 |
Колькі: 6.00 — 7.50 BYN. Набыць можна тут — Afisha.nn.by.
3. Джазавыя вечары
Кожную суботу да 6 ліпеня мінчукоў запрашаюць у Верхні горад паслухаць джаз. На гэты раз для нас выступіць Магнус Ліндгрэн — таленавіты саксафаніст са Швецыі. Ён увесь час пашырае свае музычныя межы. Магнус з аднолькавым натхненнем супрацоўнічае як з выбітнымі музыкамі, так і з невялікімі джазавымі калектывамі, змешвае джаз і класіку, эксперыментуе са шведскім фальклорам, бразільскай самбай і традыцыйнай афрыканскай музыкай.
Калі: 29 чэрвеня (субота) 20:30 — 23:00
Колькі: бясплатна
4. Бясплатны выступ Цімаці
У суботу на фестывальнай зоне ІІ Еўрапейскіх гульняў каля Палаца спорту беларусы змогуць пабачыць і паслухаць зорку расійскай эстрады Цімаці. Бясплатна. Тут ён выканае свае самыя папулярныя хіты. Пачатак а 20:00.
Калі: 29 чэрвеня (субота), 20:00
Колькі: бясплатна
5. Вандроўкі ў мінулае
І традыцыйна запрашаем вас на Вандроўкі. Унікальны адукацыйна-сацыяльны праект, які дапаможа вам убачыць Мінск па-іншаму. У гэтыя выхадныя арганізатары запрашаюць прагуляцца па самых розных куточках нашай сталіцы. Што вас чакае, можна паглядзець на нашай Афішы.
Удзел у Вандроўках бясплатны, але вы можаце дапамагчы развіццю праекта, пакінуўшы столькі грошай, колькі захочаце.
Калі? | 29 чэрвеня (субота): 14:00, 16:30, 19:00 |
30 чэрвеня (нядзеля): 14:00, 16:30, 19:00 |
Дзе: сустрэчы на розных лакацыях Мінска
Колькі: можаце ахвяраваць столькі, колькі захочаце