У Брытаніі ў архіўным інтэрв'ю знайшлі магчымы сапраўдны твар Бэнксі

У Вялікабрытаніі ў архіўным відэа знайшлі меркаванае інтэрв'ю з графіці-мастаком Бэнксі, на якім можна ўбачыць яго характэрныя рысы твару. Пра гэта піша The Guardian.

05.07.2019 / 13:07

Адзначаецца, што інтэрв'ю было запісана яшчэ ў 2003 годзе і на ім, як мяркуецца, сам мастак. Герой сюжэту журналіста тэлеканала ITV London спачатку прамаўляе на камеру, хаваючы палову свайго твару, а затым малюе некалькі карцін, аўтарства якіх пасля было прыпісана Бэнксі.

«Я замаскіраваны, бо вы не можаце быць аўтарам графіці, а потым выходзіць на публіку. Гэтыя дзве рэчы не зусім супадаюць», — распавядаў тады герой інтэрв'ю.

Дакладна невядома, ці з'яўляецца гэты чалавек на самай справе Бэнксі, аднак доказам гэтага можа служыць тое, што падчас інтэрв'ю ён маляваў некалькі карцін, якія пасля былі пацверджаны, як афіцыйныя Бэнксі.

Nashaniva.com