Уладальнік Amazon і самы багаты чалавек у свеце развёўся з жонкай і пакінуў ёй мільярды даляраў
07.07.2019 / 14:09
Фота Flickr
Уладальнік Amazon амерыканец Джэф Безас развёўся са сваёй жонкай Макензі.
Макензі Безас атрымала каля 4% акцый Amazon — $ 38,3 млрд актываў — і заняла 22-гі радок у спісе мільярдэраў па версіі Bloomberg.
Джэфу Безасу пасля разводу засталося 12% акцый — $ 114,8 млрд. Ён застаўся самым багатым чалавекам у свеце.
У маі Макензі Безас абяцала ахвяраваць больш за палову сваёй маёмасці на дабрачыннасць.
У Безасаў чацвёра дзяцей — трое родных сыноў і прыёмная дачка.