Навукоўцы зрабілі найбольш дэталёвы здымак мозгу чалавека. Яны праводзілі МРТ больш за 100 гадзін! ВІДЭА
Група біёлагаў з бальніцы Масачусэтса апублікавала прэпрынт даследавання чалавечага мозгу, які ўключае ў сябе самыя падрабязныя віды чалавечага мозгу ў гісторыі.
19.07.2019 / 11:06
Навукоўцы пад кіраўніцтвам спецыяліста па нейравізуалізацыі Браяна Эдлоў (Brian L. Edlow) больш за 100 гадзін вывучалі мозг ананімнага донара з МРТ. На артыкул вучоных яшчэ пакуль рэцэнзіі няма, але біёлагі ўжо апісалі звесткі сваіх даследаванняў, у тым ліку выклалі відэа з візуалізацыяй работы мозгу.
У даследаванні адзначаецца, што ананімны 58-гадовы пацыент не пакутаваў на неўралагічныя захворванні і памёр ад пнеўманіі. Гэта азначае, што навукоўцы вывучалі сярэдні мозг без адхіленняў.
Пасля смерці пацыента навукоўцы стварылі адмысловы герметычны трымальнік для мозгу, ён быў распрацаваны спецыяльна для доўгатэрміновых даследаванняў у МРТ.
Трымальнік быў змешчаны ў спецыяльны сканер MRI Tesla (7T): магутную прыладу з высокім узроўнем трываласці магнітнага поля.
Навукоўцам давялося аналізаваць аб'екты памерам усяго толькі ў дзясятую частку міліметра.