Новым кіраўніком Гомельшчыны стаў 56-гадовы аграрнік, які зрабіў кар'еру ў Нясвіжы і Клецку

29.07.2019 / 12:51

Аляксандр Лукашэнка прызначыў на пасаду старшыні Гомельскага аблвыканкама Генадзя Салаўя, перадае БелТА.

Генадзь Салавей. Фота gomel.today.

Генадзь Салавей нарадзіўся ў 1963 годзе ў вёсцы Туполы Навагрудскага раёна. У 1988 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную сельгасакадэмію, у 2012 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце.

Да 1992 год працаваў на розных пасадах сельскагаспадарчых арганізацый Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Затым у гэтым жа раёне уладкаваўся на працу ў сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Лань», дзе з 1992 па 1999 год прасоўваўся па службе і стаў старшынёй праўлення кааператыва «Лань-Нясвіж», а ў 2011 годзе — дырэктарам ААТ «Лань-Нясвіж».

На працягу 2012—2018 гадоў Генадзь Салавей працаваў у кіраўніцтве мясцовых органаў улады: з'яўляўся першым намеснікам, старшынёй Нясвіжскага райвыканкама, узначальваў Клецкі райвыканкам. Да прызначэння на пасаду старшыні Гомельскага аблвыканкама быў першым намеснікам старшыні.

Пасада заставалася вакантнай з таго часу, як Уладзімір Дворнік, што кіраваў Гомельскай вобласцю з 2010-га па красавік 2019 года, быў прызначаны на пасаду намесніка прэм'ер-міністра.

Nashaniva.com