Януковіч зноў сабраўся ва Украіну. Праз пяць гадоў пасля ўцёкаў

24.09.2019 / 11:15

Былы прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч рыхтуецца вярнуцца на радзіму. Пра гэта паведаміў яго адвакат Віталь Сярдзюк у эфіры ўкраінскага «5 канала».

У цяперашні час абарона займаецца тым, каб экс-прэзідэнт Украіны пасля свайго вяртання на радзіму не апынуўся ў турме. Сярдзюк заявіў, што яго кліентам пастаўлена задача дамагацца праз ўкраінскія суды прыцягнення да адказнасці вінаватых «у здачы Крыма» і ў здзяйсненні дзяржаўнага перавароту 2013-2014 гадоў.

У студзені Абалонскі раённы суд Кіева завочна прызнаў Януковіча вінаватым у дзяржаўнай здрадзе і спрыянні ў вядзенні вайны, прысудзіўшы да 13 гадоў пазбаўлення волі. Сам Януковіч не наведваў судовыя паседжанні ва Украіне. У лютым 2014 года ён уцёк з краіны і жыве ў Расіі.

Nashaniva.com