Як выглядае самы дарагі смартфон Samsung з гнуткім экранам ФОТЫ

У Беларусі стартавалі перадзамовы на першы смартфон з гнуткім экранам Samsung Galaxy Fold. Цана — 5 199 рублёў.

04.10.2019 / 16:17

Зрабіць перадзамову можна да 7 кастрычніка ў фірмовых крамах Samsung у гандлёвых цэнтрах «Галерэя» і «Дана Мол». Забраць і аплаціць — да 25 кастрычніка ў «Галерэі».

У камплекце са смартфонам ідуць бесправадныя навушнікі Galaxy Buds і адмысловы чахол з кеўлару.

Nashaniva.com