У Расіі спрабуюць забараніць дзіцячае шампанскае

29.10.2019 / 07:16

Міністэрства аховы здароўя РФ выказаў гатоўнасць выслухаць ініцыятыву забараніць у Расіі продаж дзіцячага безалкагольнага шампанскага, піша tass.ru.

Раней галоўны пазаштатны псіхіятр-нарколаг Міністэрства аховы здароўя РФ Яўген Брун выступіў з прапановай забараніць у Расіі продаж дзіцячага безалкагольнага шампанскага, бо яно з'яўляецца свайго роду рэкламай алкаголю. Прадстаўнікі федэральнага праекта «Цвярозая Расія» таксама падтрымалі дадзеную ініцыятыву, бо «дзіцячыя бутафорныя алкагольныя напоі размываюць мяжы дазволенасці». У «Цвярозай Расіі» таксама лічаць, што падобныя ініцыятывы варта разглядаць у комплексе мер, скіраваных на барацьбу з прапагандай алкаголю.

Nashaniva.com