«Людзі чакаюць па два-тры месяцы» — Лукашэнка абурыўся чэргамі на анкааперацыі
30.10.2019 / 10:12
БелТА
Аляксандр Лукашэнка сёння, наведваючы Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі, абурыўся месячнымі чэргамі на правядзенне аперацый і даручыў разабрацца ў гэтым пытанні, перадае БЕЛТА.
«Хіба гэта парадак, што па два-тры месяцы людзі стаяць у чарзе, і празрыстасці ў чарзе няма?» — спытаў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле яго слоў, напярэдадні яго наведвання РНПЦ тут пабывалі супрацоўнікі Камітэта дзяржкантролю. У гутарцы з дактарамі і пацыентамі яны выявілі праблемы.