Амерыканка прыкінулася, што замаўляе піцу, каб выклікаць паліцыю і абараніць маці ад яе бойфрэнда

23.11.2019 / 15:37

Жыхарка Арэгона патэлефанавала 911 пасля таго, як на яе маці напаў бойфрэнд, і імітавала размову з дастаўкай піцы, паведамляе 13 ABC. Па словах дыспетчара, ён зразумеў мэту званка збольшага таму, што бачыў падобныя гісторыі ў сацсетках, піша tvrain.ru

Пацярпелая пазней расказала паліцыі, што 56-гадовы Сайман Лопес з Арэгона прыйшоў да іх у кватэру, справакаваў сварку і ўдарыў яе па руцэ, ад чаго яна стукнулася аб сцяну. Яе 38-гадовая дачка патэлефанавала 911 і, каб нападнік ні пра што не здагадаўся, сказала, што хоча замовіць піцу.

13 ABC прыводзіць дыялог жанчыны і дыспетчара Ціма Тэнэйка:

— Арэгон 911.

— Я б хацела замовіць піцу па адрасе …

— Вы тэлефануеце 911, каб замовіць піцу?

— Так, на адрас …

— Піцу замаўляюць не па гэтым нумары …

- Не-не-не, вы не разумееце.

— Цяпер я вас разумею.

Затым дыспетчар спытаў, якая патрэбна дапамога і ці небяспечны мужчына:

— Гэты хлопец усё яшчэ там?

— Так, мне патрэбна вялікая піца.

- Добра. Як наконт медыцынскай дапамогі, яна патрэбна вам?

— Не. З пепероні.

Дыспетчар паведаміў аб тым, што здарылася, паліцэйскім і папярэдзіў, каб яны не ўключалі сірэны. Ім удалося затрымаць нападніка.

The quick thinking actions of both the caller and dispatcher in Oregon are making national headlines! Tune in to Good Morning America tomorrow for their version. https://t.co/cwTv0V2mkv pic.twitter.com/tvIi3CV0hw

— Micaela Marshall 13abc (@MMarshallTV) 21 ноября 2019 г.

Начальнік паліцыі Арэгона Майкл Наварэ сказаў тэлеканалу, што за 42 гады працы ў праваахоўных органах не сутыкаўся з такім спосабам таемна выклікаць паліцыю, але ўхваліў яго. Наварэ таксама пахваліў дыспетчара: іншы мог бы павесіць слухаўку.

Nashaniva.com