Лукашэнка выступіў на адкрыцці рэстарана «Лебядзіны»

22.12.2019 / 16:25

Учора ў Мінску пампезна адкрыўся рэстаран «Лебядзіны». Мяркуючы па фота і відэа ў сацыяльных сетках, павіншаваць уладальнікаў з запускам новага бізнэсу прыйшлі J:Морс, Цягні-Штурхай, Алёна Ланская, кіраўнік Мінгарвыканкама Анатоль Сівак, а таксама Аляксандр Лукашэнка, звяртае ўвагу reform.by.

Пасля таго, як суд аштрафаваў забудоўшчыка за будаўніча-мантажныя працы без неабходных дазволаў, указам Лукашэнкі ў генплан Мінска тэрмінова ўнеслі змены і выключылі тэрыторыю забудовы з зоны прыродных асабліва ахоўных тэрыторый.

Такім чынам кампанія «Тапас» пабудавала побач з заказнікам комплекс «Алімпік Парк». Ён быў пабудаваны на беразе вадаёма насуперак пратэстам эколагаў і грамадскіх актывістаў.