Навукоўцы на чале з Марзалюком дапісалі 400-старонкавы падручнік па гісторыі беларускай дзяржаўнасці

25.12.2019 / 17:52

Беларускія навукоўцы скончылі напісанне 400-старонкавага падручніка па гісторыі беларускай дзяржаўнасці. Пра гэта расказаў БелТА дэпутат Ігар Марзалюк.

«Гісторыя беларускай дзяржаўнасці — гэта наватарскі курс. Над яго стварэннем працавалі найлепшыя гісторыкі і філосафы краіны. У кнізе мы раскрылі ўсю гісторыю станаўлення беларускай дзяржавы», — патлумачыў ён.

У склад калектыву ўвайшлі дэкан факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ Вадзім Гігін, рэктар Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта Дзяніс Дук, прафесар кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта БДУ Сяргей Ходзін, дэкан гістарычнага факультэта БДУ Аляксандр Каханоўскі, дырэктар Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ Пётр Брыгадзін, дацэнт кафедры гісторыі Расіі БДУ кандыдат гістарычных навук Сцяпан Цемушаў і іншыя.

Nashaniva.com