У Мінску пакажуць «Адзін дома» па-беларуску
5—7 студзеня, кінатэатр «Масква» (пр.Пераможцаў, 13).
05.01.2020 / 00:29
5—7 студзеня ў кінатэатры «Масква» (пр.Пераможцаў, 13) пакажуць той самы «Адзін дома» у беларускім дубляжы.
Сёлета легендарнаму кіно спаўняецца 30 год. За гэты час гісторыя маленькага Кевіна стала адным з самых улюбёных калядных фільмаў для ўсяго свету.
Маленькі Кевін — малодшае дзіця ў вялікай сям'і. Аднойчы хлопчык пажадаў, каб яго сям'я знікла, і жаданне здзяйсняецца: усе з'язджаюць у адпачынак, а Кевіна забываюць. Ён застаецца адзін у вялікім доме. Але ёсць праблема: злодзеі, якія рабуюць дамы ў гэтым раёне. Кевін падрыхтуе ім асаблівы прыём…
Фільм агучаны «Кінаконгам» на беларускую мову ў межах праекта «Беларускія ўікэнды» пры падтрымцы кампаніі «Цэмезіт».
Квіткі — у касах кінатэатра і анлайн.