Выдавецтва «Янушкевіч» прадало 2 тысячы асобнікаў «Гары Потэра» ў беларускім перакладзе і замовіла новы тыраж

10.01.2020 / 21:14

Выдавецтва «Янушкевіч» прадало 2 тысячы асобнікаў «Гары Потэра» ў беларускім перакладзе і замовіла новы тыраж.

Нагадаем, кніга Дж.Роўлінг «Гары Потэр і філасофскі камень» у беларускім перакладзе пачала прадавацца 14 снежня.

«Гары Потэр і філасофскі камень» — першы раман з культавай серыі твораў англійскай пісьменніцы Дж.Роўлінг пра хлопчыка-чараўніка.

Nashaniva.com