Зноў спрэчная мода ў б’юці-індустрыі. На гэты раз бровы паўмесяцам ФОТЫ
У б’юці-індустрыі набірае папулярнасць новая мода. І радок з савецкай песні «Я встретил девушку — полумесяцем бровь» перастаў быць толькі паэтычнай метафарай.
16.01.2020 / 12:23
Прыдумаў новую форму брывам мастак Стэфан Джэймс.
Сутнасць новага трэнду ў тым, што модніцы дамагаюцца незвычайнага эфекту на твары: для гэтага адно брыво яны пакідаюць у першапачатковым выглядзе, другое зафарбоўваюць шчыльным тонам або кансілерам, а збоку малююць паўмесяц з імітацыяй валасінак.
Вынік атрымліваецца спрэчным, але эфектным. Як вам?