Гэты беларускі гурт выдаў альбом на амерыканскім лэйбле і разрывае Кітай, а вы пра яго маглі не чуць. Паслухайце іх жывы выступ ВІДЭА
Гурт Rostany спалучае электронную танцавальную музыку з рок-н-рольным гітарным драйвам і фальклорнымі матывамі. Іх дужа шануюць у Кітаі — цяпер яны ў сваім чацвёртым туры па Паднябеснай, але на радзіме попыту на іх музыку няма.
24.01.2020 / 08:44
Rostany кожны свой гук імкнуцца прайграць ужывую, каб надаць лічбавай музыцы натуральнасць чалавечага дотыку, грув і адчуванне прыгажосці недасканаласці жывой істоты. Такі падыход — рэдкасць для электроннай музыкі.
Лідара гурта Віктара Рудэнку вы можаце памятаць па гурце Dali, які граў зусім іншую музыку, супрацоўнічаў з Ірынай Дарафеевай і нават трапляў у фінал польскага адбору на «Еўрабачанне». Пра прычыны знікнення Dali, гастролі па Кітаі і намеры сабраць «Мінск-Арэну» Рудэнка распавёў у гутарцы з вядучай Belsat Music Live Мірай Шульц.
Belsat Music Live — гэта аўтарскі праект Сяргея Будкіна. Штотыдзень на тэлеканале «Белсат» айчынныя і замежныя музыкі граюць ужывую ў студыі, а таксама размаўляюць з вядучымі пра сваю творчасць.