Петрасян расказаў, на якую пенсію жыве — вы будзеце смяяцца
06.02.2020 / 08:08
Знакаміты савецкі і расійскі гумарыст Яўгеній Петрасян агучыў памер сваёй пенсіі. Ён паведаміў, што атрымлівае каля 20 тысяч расійскіх рублёў за месяц (каля 700 беларускіх — НН).
«Мне гэтых грошай цалкам хапае на ўсе мае выдаткі», — іранічна адзначыў Петрасян.
Як паведамлялася раней, гадавы прыбытак Петрасяна за ўдзел у тэлеперадачах і рэкламе, канцэрты і кнігі складае каля ста мільёнаў расійскіх рублёў (3,4 мільёна на нашы грошы).