ФСБ затрымала намесніка начальніка Генштаба Расіі
07.02.2020 / 12:43
Фота Мінабароны
Супрацоўнікі ваеннай контрразведкі ФСБ Расіі затрымалі намесніка начальніка Генштаба Узброеных сіл Расіі генерал-палкоўніка Халіла Арсланава, які абвінавачваецца ў буйным махлярстве. Пра гэта ў пятніцу, 7 лютага, паведамляе «Камерсант».
Паводле газеты, Арсланаў быў затрыманы ў сябе дома ў Маскве ў пятніцу раніцай і дастаўлены да следчага Галоўнага ваеннага следчага ўпраўлення для дачы паказанняў. Раней ён утрымліваўся пад падпіскай аб нявыездзе.