У Любані паставілі вельмі дзіўную скульптуру ФОТАФАКТ
03.03.2020 / 05:28
Даволі дзіўная скульптура з'явілася ў горадзе Любань Мінскай вобласці. Яна называецца «Табе, выратавальнік» і ўсталяваная побач з мемарыяльным скверам, дзе знаходзіцца некалькі пахаванняў герояў Вялікай Айчыннай вайны, піша Tut.by
Пазалочаная скульптура— мужчына з дзяўчынкай на руках, мабыць, сімвалізуе працоўныя будні ратавальнікаў. Вось толькі ў сацсетках статую назвалі «пазашлюбным сынам Дарта Вейдэра».
Як распавялі нам мясцовыя, частка жыхароў смяецца, што гэты таварыш «падобны на малпу». Іншыя — абураныя, што кампазіцыю ўсталявалі па суседстве з мемарыяльным скверам.
І тыя, і іншыя спадзяюцца, што скульптура доўга не прастаіць: устаноўлена, што выразалі яе з пенаблокаў.