Памёр першы міністр сельскай гаспадаркі Беларусі Фёдар Мірачыцкі
09.03.2020 / 12:10
На 84-м годзе жыцця ад анкалогіі памёр Фёдар Мірачыцкі. Ён быў міністрам сельскай гаспадаркі Беларусі ў 1991-1994.
Фёдар Мірачыцкі, фота Sb.by
Фёдар Мірачыцкі нарадзіўся ў 1936 годзе ў вёсцы Баяры Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. У 1960-я ўзначальваў саўгас «Слонімскі», у 1969 стаў працаваць намеснікам міністра сельскай гаспадаркі.
Доўгі час быў першым намеснікам міністра, пасля працаваў намеснікам і першым намеснікам старшыні Дзяржаграпрама БССР.
Пасля адстаўкі ў 1994 годзе стаў намеснікам старшыні праўлення «Белаграпрамбанка».