Культаваму гурту, што спявае на трасянцы, ужо 15 гадоў. Паглядзіце гарачы жывы сэт «Разбітага сэрца пацана» ВІДЭА
унутры конкурс
РСП пачынаўся ў нулявыя ва Універсітэце культуры. «Ад няма чаго рабіць» былі складзеныя некалькі песень, якія сталі папулярнымі ў студэнцкім асяродку: на першыя канцэрты ў сталовую «кулька» прыйшло некалькі соцень слухачоў. З цягам часу іранічныя тэксты і іх выкананне на трасянцы сталі фішкай «Разбітага сэрца пацана».
19.03.2020 / 14:08
У жывым сэце ў студыі Belsat Music Live ў фармаце Premium гурт сыграў песні як з апошняга альбома, так і з альбомаў «Розавы закат» і «Не налівай», якія сталі класікай беларускай музыкі. Выступ не абышоўся без танцаў дуэта ЭВМ, які доўгі час быў неад’емнай часткай канцэртаў РСП.
Увага! У вас ёсць шанец выйграць квіткі на найбліжэйшы канцэрт «Разбітага сэрца пацана», які мусіць адбыцца 10 красавіка. Для гэтага трэба выканаць умовы, пра якія расказвае Міра Шульц. Таму глядзіце выпуск вельмі ўважліва!
Belsat Music Live — гэта аўтарскі праект Сяргея Будкіна. Штотыдзень на тэлеканале «Белсат» айчынныя і замежныя музыкі граюць ужывую ў студыі, а таксама размаўляюць з вядучымі пра сваю творчасць.