У Мадрыдзе паліцыя аштрафавала 77-гадовага дзядулю за парушэнне каранціну: ён лавіў пакемонаў
23.03.2020 / 17:17
У Мадрыдзе паліцыя аштрафавала 77-гадовага мужчыну за парушэнне каранціннага рэжыму. Ён заявіў, што выйшаў на вуліцу, каб палавіць пакемонаў з гульні Pokémon Go. Пра гэта паведамляе газета El Mundo.
Згодна з апублікаванай квітанцыяй, паліцэйскі патруль спыніў мужчыну 22 сакавіка ў 13:15 у раёне Лаціна. У якасці прычыны знаходжання на вуліцы ўказана «паляванне на пакемонаў». На якую суму аштрафавалі мужчыну, не ўдакладняецца.
У Іспаніі парушэнне закона аб бяспецы грамадзян, да якога могуць звярнуцца пры парушэнні каранціну, караецца штрафамі ад 601 еўра да 30 тысяч.