Як музыка змяняе жыццё. Жывы сэт ад гурта «Закон Гука», які працягвае справу пачынальнікаў беларускага року ВІДЭА

Яны пачыналі як гурт школьных сяброў у далёкім 2001 годзе і праз 15 год вырашылі вярнуцца ў музыку. Пад натхненнем ад творчасці вакаліст Лёкса Кузьмін дасканала вывучыў беларускую мову і нават схуднеў на 20 кілаграмаў.

11.04.2020 / 10:51

Сёлета ў «Закона Гука» чакаецца выхад дэбютнага альбома. У жывым сэце ў студыі Belsat Music Live гурт сыграў свае галоўныя песні, прадставіў прэм’ерную кампазіцыю, а таксама твор на словы Вацлава Ластоўскага «Пішы», які ўвайшоў у рэйтынг «60 беларускамоўных хітоў сучаснасці».

Песні, якія гучаць у праграме:

На канале ў YouTube можна паслухаць музычную частку праграмы. У поўнай жа версіі, якая размешчана ў суполках BML у Facebook і «УКантакце», удзельнікі «Закона Гука» ў размове з Мірай Шульц распавядуць пра свой шлях да музыкі і пра тое, як яна мяняе жыццё. 

Поўная версія тут:

Belsat Music Live — гэта аўтарскі праект Сяргея Будкіна. Штотыдзень на тэлеканале «Белсат» айчынныя і замежныя музыкі граюць ужывую ў студыі, а таксама размаўляюць з вядучымі пра сваю творчасць. 

Чытайце таксама:

Культаваму гурту, што спявае на трасянцы, ужо 15 гадоў. Паглядзіце гарачы жывы сэт «Разбітага сэрца пацана» ВІДЭА

Паслухайце, як гучыць ню-метал з жаночым вакалам па-беларуску. Жывы сэт гурта Loudscage ВІДЭА

Другі бок творчасці Віталя Рыжкова. Паслухайце беларускі рэп ад Angst і яго сяброў ВІДЭА

Nashaniva.com