У Мінск прыляцеў прэм'ер Венгрыі Орбан
05.06.2020 / 10:12
Прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан прыбыў з афіцыйным візітам у Беларусь, піша БелТА.
Прадугледжаны перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам, якія адбудуцца ў Палацы Незалежнасці.
Аляксандр Лукашэнка і Віктар Орбан абмяркуюць пытанні развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, рэалізацыі сумесных праектаў.
Акрамя таго, на перамовах будзе абмяркоўвацца супрацоўніцтва па лініі Беларусь — ЕС, у тым ліку ў фармаце «Усходняга партнёрства».