Першая пастанова прэм’ера Галоўчанкі выйшла па-беларуску
06.06.2020 / 11:38
На сайце pravo.by апублікаваная першая пастанова новага прэм'ера Беларусі Рамана Галоўчанкі. Яна па-беларуску.
У пастанове гаворыцца аб вызваленні Дзмітрыя Матусевіча ад пасады намесніка міністра эканомікі, а Юрыя Селіверстава — ад пасады першага намесніка міністра фінансаў ды інш.
Цікава, што два гады таму першая пастанова тады новага прэм'ера Сяргея Румаса таксама была па-беларуску і прывяла ў шал расійскія каналы.
Але нічога дзіўнага няма — пастановы пра прызначэнні заўсёды выдаюцца па-беларуску.