За Бабарыку падпісаўся ўжо 230 001 чалавек. Сумная гісторыя пра тое, што значыць гэта адзінка
09.06.2020 / 11:57
Днямі ў аднаго з членаў ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі здарылася няшчасце — ад каранавіруса памерла мама. Пра гэта мужчына паведаміў у групе ў вайберы, прымацаваўшы фота запоўненага радка бланка, дзе не хапала толькі аднаго — подпісу.
Мужчына чакаў свайго самага галоўнага падпісчыка — маму, ёй заставалася толькі паставіць подпіс, яна павінна была прыехаць з бальніцы і зрабіць гэта, але з-за каранавіруса ўжо ніколі не зробіць, піша volkovysk.by.
Віктар Бабарыка знайшоў час, каб выказаць свае спачуванні і дадаць сімвалічную адзінку да колькасці ўжо сабраных 230 тысяч подпісаў.