Сёстры Груздзевы: Мы баімся, што да ўлады прайдзе Бабарыка. Ён не можа нічога зрабіць са сваім жыватом
22.06.2020 / 10:29
Беларускія спявачкі сёстры Груздзевы (самы папулярны кліп на ютубе — мізэрныя 3300 праглядаў) выступілі ў фэйсбуку з праграмным допісам — «Не можам маўчаць!!! Лукашэнка наш прэзідэнт».
Фота «Беларусь 2»
Некалькі тэзісаў спявачак:
- Некаторыя людзі быццам з'ехалі з глузду. Ствараюцца групы, якія заклікаюць выходзіць на плошчу, змагацца за Бабарыку, спрабуюць купіць моладзь, якая толкам ні ў чым не разбіраецца.
- Не верым у шчырасць вядучага АНТ Артэміса Ахпаша. Магчыма, яго купілі. Ахпаш павінен быць удзячны прэзідэнту за тое, што змог стаць чалавекам.
-
«Адзінае чаго мы баімся, што калі да ўлады прыйдзе такі, як Бабарыка. Вось тады ўсе мы пачнём баяцца, баяцца ўсяго. Што ён можа зрабіць з краінай, калі ён не можа нічога зрабіць са сваім жыватом?»
- Калі б Бабарыка прыйшоў да улады, людзі б пазбавіліся заробкаў і пенсій, пра нармальную медыцыну не маглі і марыць.
-
Мы ўдзячныя нашаму прэзідэнту за тое, што разганяе тых, хто хоча паўтораў Майдана. Так і трэба дзейнічаць для дабра саміх людзей.