Nizkiz запісаў песню, якая мае шанцы стаць песняй года ВІДЭА

27.06.2020 / 16:04

Песня называецца «Правілы».

як нешта яскравае, што вядзе далей
як думкі за каваю: жыць і не сталець
як сэрца пазычыць і не забіраць
я ведаю правілы, правілы
як слова, што камяні, падаюць да ног
у іншых абставінах я б, канечне, змог
зрабіць штосьці важнае, а не абяцаць!
такія вось траблы, траблы

мы выйшлі на вуліцу, і кожны з нас
не ведаў, куды ісці
напэўна, праз
гадзіну згубіліся б
але ж хтось уздыме сцяг
мы выйшлі на вуліцу знянацку так

каму мы патрэбныя, калі не сабе
калі ўсё адметнае адмятае свет
калі позірк стомлены ачуняе зноў
і мы з табой марылі аб адным:
дзе тата з матуляю усміхаюцца
дзе наша ўтульнае пасароміць нас
і так нечакана сярод простых размоў
адчуеш, што правільна, правільна

мы выйшлі на вуліцу, і кожны з нас
не ведаў, куды ісці
напэўна, праз
гадзіну згубіліся б
але ж хтось уздыме сцяг
мы выйшлі на вуліцу знянацку так

як нешта яскравае, што вядзе далей
як думкі за каваю: жыць і не сталець
як сэрца пазычыць і не забіраць
я ведаю правілы, правілы.

Nashaniva.com