Рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты адбудзецца 14 ліпеня: у апошні дзень з магчымых

08.07.2020 / 09:40

Рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты запланаваная на 14 ліпеня — гэта апошні з магчымых дзён, прадугледжаных графікам выбарчай кампаніі, паведамілі «Радыё Свабода» ў ЦВК.

Паводле календара ЦВК, рэгістрацыя павінна была адбыцца ў прамежак часу з 5 па 14 ліпеня. Аднак спецыяльнае пасяджэнне камісіі прызначанае на крайні тэрмін. У выніку ў адрозненне ад папярэдніх выбарчых кампаній, на агітацыю за кандыдатаў застанецца меней за месяц, 25 дзён.

Дакументы на рэгістрацыю здалі сем прэтэндэнтаў — Віктар Бабарыка, Андрэй Дзмітрыеў, Ганна Канапацкая, Аляксандр Лукашэнка, Валерый Цапкала, Святлана Ціханоўская, Сяргей Чэрачань.

Пасля праверкі было заяўлена, што сапраўдных подпісаў для рэгістрацыі не хапае толькі ў Цапкалы. Аднак сам ён сказаў, што будзе дамагацца паўторнага пераліку і здымацца з гонкі не збіраецца.

Nashaniva.com