У галасаванні Чэрачня паўдзельнічала 20 тысяч чалавек. Большасць раіць здымацца з выбараў

09.07.2020 / 14:11

Сяргей Чэрачань, фота Надзеі Бужан

У галасаванні на сайце чеделать.бел, запушчаным штабам прэтэндэнта ў прэзідэнты Сяргеем Чэрачнем, паўдзельнічала 20 тысяч чалавек. Ім прапаноўвалася адказаць на пытанне, ці здымацца кандыдату з выбараў, ці працягваць удзел у гонцы.

Меркаванні падзяліліся — 51% раіць здымацца, 49% прапануе ісці далей.

Nashaniva.com