Хто ўвайшоў у давераныя асобы Святланы Ціханоўскай?

15.07.2020 / 19:29

Цэнтрвыбаркам апублікаваў спіс 30 давераных асоб Святланы Ціханоўскай на прэзідэнцкіх выбарах. Хто туды ўвайшоў?

Святлана Ціханоўская. Фота Надзеі Бужан.

Найперш адзначым, што месца ў гэтым спісе знайшлося для Сяргея Ціханоўскага і Мікалая Статкевіча. Абодва яны цяпер знаходзяцца ў СІЗА і рыхтуюцца да судоў. І Ціханоўскі, і Статкевіч прызнаны палітвязнямі.

Даверанай асобой Ціханоўскай стаў кіраўнік АГП Мікалай Казлоў, мама кіраўніка БХД Паўла Севярынца Таццяна, жонка палітвязня-анархіста Змітра Паліенкі Анастасія, блогеры Павел Спірын і Мікалай Маслоўскі, кінарэжысёр Юрый Хашчавацкі.

Адзначым вялікую колькасць людзей, якія маюць нейкае дачыненне да «Еўрапейскай Беларусі»: Андрэй Войніч, Арсеній Чыгір, Андрэй Шарэнда, Паліна Панасюк-Шарэнда, Галіна Юрына, Павел Юхневіч, Аксана Юшкевіч.

Шмат прадстаўнікоў іншых партый: Віктар Марчык (Партыя БНФ), Ева Сапрыгіна, Валянцін Фралоў (БХД), Валянцін Троцкі, Вераніка Мішчанка, Мікалай Салянік («Народная Грамада»), Уладзімір Шанцаў, Таццяна Сівачэнка (АГП), Алена Радзькова (дапамагала Сяргею Чэрачню).

ЗП