Чэрачань: Пытанне сімволікі і мовы варта вынесці на рэферэндум
21.07.2020 / 20:09
Кандыдат у прэзідэнты Сяргей Чэрачань выступіў на БТ-1 з тэлезваротам. Ён агучыў асноўныя тэзісы сваёй праграмы.
Фота Надзеі Бужан
Кандыдат у прэзідэнты лічыць, што прыярытэтам для бюджэту павінна стаць якаснае і сапраўды бясплатнае медыцынскае абслугоўванне.
Чэрачань лічыць, што галоўнымі ў пытаннях бяспекі здароўя павінны быць дактары, а не чыноўнікі; прымаць рашэнні аб дзеяннях дзяржавы ў выпадку эпідэміі павінны спецыялісты-медыкі, а не адміністрацыя прэзідэнта.
Кандыдат лічыць, што неабходна вярнуць абмежаванне на два прэзідэнцкія тэрміны для адной асобы.
Кандыдат выступіў за развіццё беларускай мовы і вяртанне нацыянальных сімвалаў. Чэрачань лічыць, што гэтае пытанне варта вынесці на рэферэндум. Таксама ён выступіў за адмену смяротнага пакарання.