8000 віцебчукоў віталі Ціханоўскую на эмацыйным мітынгу ФОТАРЭПАРТАЖ
24.07.2020 / 21:59
Каманда кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай працягвае перадвыбарчую агітацыю па краіне. Пасля сённяшніх фенаменальных сустрэч у Глыбокім і Наваполацку аб'яднаны штаб дабраўся да абласнога цэнтра — Віцебска. Зноў сустрэча прайшла ўдала для альтэрнатыўнага кандыдата. Мітынг у Віцебску стаў самым масавым і эмацыйным за сёння.
У якой атмасферы праходзіла сустрэча — глядзіце ў фотарэпартажы Надзеі Бужан.