Суд ізноў адхіліў скаргу Ціханоўскага на змяшчэнне ў карцар, вымову і папярэджанне

04.08.2020 / 18:32

Суд Маскоўскага раёна зноў адмовіў Сяргею Ціханоўскаму ў задавальненні скаргі на пастанову кіраўніцтва СІЗА №1 аб прымяненні мер спагнання — змяшчэнні ў карцар, вымове і папярэджанні, распавяла адвакат блогера Наталля Мацкевіч. Папярэднюю скаргу раённы суд таксама не задаволіў, паведамляе Tut.by.

Фота Надзеі Бужан

— Суд не задаволіў скаргу Сяргея Ціханоўскага аб прымяненні мер спагнання, — сказала Мацкевіч.

Гэта была ўжо другая скарга Сяргея Ціханоўскага на прымяненне да яе мер спагнання. Першую разглядаў той жа суд Маскоўскага раёна на закрытым пасяджэнні і не задаволіў яе.