Ціханоўская не будзе праводзіць мітынг на Бангалоры, але прыйдзе на свята ў Кіеўскім скверы
06.08.2020 / 14:46
Мітынг 30 ліпеня сабраў 70 тысяч чалавек. Фота Змітра Карпава.
Вось відэазварот Аб'яднанага штаба:
Каманда кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай прыняла рашэнне не праводзіць агітацыйны мітынг у парку Дружбы народаў у чацвер вечарам, распавяла TUT.BY прэс-сакратар кандыдата Ганна Красуліна.
— На электронную пошту Святланы Ціханоўскай прыйшло паведамленне пра свята чыгуначных войскаў у парку Дружбы народаў. Нам не даюць правесці мітынгі ні на адной пляцоўцы Мінска гэтак жа, як у Слуцку і Салігорску. Гэта абсалютна незаконныя дзеянні ўладаў, мы абскардзілі гэтае рашэнне ў Генеральную пракуратуру, ЦВК і Мінгарвыканкам, але мы не будзем правакаваць людзей.
Як грамадзянка Рэспублікі Беларусь Святлана Ціханоўская разам з Марыяй Калеснікавай і Веранікай Цапкала плануюць у 19:00 наведаць свята «Дзень адчыненых дзвярэй устаноў дадатковай адукацыі», якое гарадскія ўлады арганізуюць сёння ў Кіеўскім скверы, — заявіла Красуліна.
У штабе таксама ўпэўненыя, што ўлады гарантуюць бяспеку ўсіх тых, хто сабраўся, што яны абавязаныя рабіць у адпаведнасці з законам.
Сёння днём супрацоўнікі ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй папярэдзілі начальніка штаба Ціханоўскай Марыю Мароз аб адказнасці за арганізацыю «несанкцыянаваных мерапрыемстваў».