Юрый Караеў выбачыўся за траўмы выпадковых людзей
13.08.2020 / 21:33
Фота Надзеі Бужан
«Я бяру адказнасць і прыношу прабачэнні за траўмы выпадковых людзей на пратэстах, якія трапілі пад раздачу, - заявіў кіраўнік МУС у эфіры АНТ, перадае Спутнік Беларусь у сваім тэлеграм-канале.
Ён падкрэсліў, што «мы павінны хутчэй адпускаць затрыманых і ўжо пачалі гэта рабіць».
Разам з тым Юрый Караеў зазначыў:
— некаторыя людзі загадзя вырашылі пратэставаць
— 9 жніўня ўсё было без гвалту
— 10 жніўня на стэле з пануючай вышыні здзяйсняліся набегі на АМАП
— 11 жніўня будаваліся барыкады, і гэта ўжо не мірныя пратэсты
— на супрацоўнікаў міліцыі здзейснена 11 свядомых наездаў, па сутнасці, гэта замах на забойства
— пры каляровых рэвалюцыях адбываецца маскіроўка пад мірнае насельніцтва
— у месцах утрымання людзі трохі астылі, супраць іх не заўсёды нават пачынаюць адміністрацыйны працэс, дадае Спутнік