Прэм'ер Галоўчанка едзе на МТЗ
14.08.2020 / 11:03
Работнікі МТЗ выставілі патрабаванне да ўладаў учора, як і БелАЗ, Гродна Азот, Белмедпрэпараты і Белкард.
Сёння да пратэстаў далучыліся Мінскі трактарны завод, наваполацкі Нафтан і жлобінскі Металургічны завод. Інфармацыя пра мітынгі пратэсту прыходзіць з соцень прадпрыемстваў.
Патрабаванні — адстаўка Аляксандра Лукашэнкі, абвяшчэнне праўдзівых вынікаў выбараў, вызваленне палітвязняў.