«Рассыпаюцца мары на нашу будучыню»: Добкін, Кіслы, браты Гурскія, мноства буйных ІТ-бізнесменаў заклікаюць спыніць гвалт
14.08.2020 / 13:40
Адкрыты ліст айцішнікаў на dev.by сабрала ўжо 1500+ подпісаўy
Сёння Беларусь знаходзіцца ў вялікай бядзе. На нашых вачах рассыпаюцца мары пра яе будучыню.
Мы абураныя тым, што ў гэтыя дні адбываецца ў нашай краіне. То стаўленне, якое дэманструе дзяржава да людзей і мірных пратэстаў — не цывілізавана, недапушчальна і бессэнсоўна!
Подписались:
- Аркадий Добкин (EPAM)
- Виктор Кислый (Wargaming.net)
- Юрий Гурский (ИT-предприниматель, Haxus, Flo. Health)
- Дмитрий Гурский (Flo Health)
- Андрей Яранцев (Melsoft Games)
- Александр Чекан (IT-предприниматель, Haxus)
- Сергей Коваленко (iTechArt)
- Сергей Гвардейцев (Itransition)
- Василий Бойко (iTechArt)
- Денис Пахомов (iTechArt)
- Андрей Кульгачев (iTechArt)
- Пётр Скоромный (Easybrain)
- Матвей Тимошенко (Easybrain)
- Олег Грушевич (Easybrain)
- Сергей Бруй (Vizor Games)
- Винсент Найден (Vizor Games)
- Юрий Мазаник (Belka Games)
- Дмитрий Хусаинов (Belka Games)
- Сергей Костевич (Asbis)
- Андрей Сокол (SayGames)
- Егор Войханский (SayGames)
- Денис Войханский (SayGames)
- Денис Алейников (юридическая фирма «Алейников и Партнеры»)
- Дмитрий Липницкий (Gismart)
- Александр Минец (Gismart)
- Евгений Нагель (Gismart)
- Алексей Демичев (Itransition)
- Светлана Правдина (A1QA)
Мы заклікаем вас: спыніце любы гвалт у дачыненні да мірных пратэстаў, спыніце здзекі над затрыманымі, спыніце масавае выштурхоўванне людзей з краіны. Іншых у нас не будзе!
Мы любім Беларусь, мы хочам тут працаваць і ствараць працоўныя месцы, дапамагаць школам, універсітэтах і медыкам. Мы ганарымся тым, што змаглі стварыць сусветныя брэнды, асацыяваныя з Беларуссю, і падарыць мару дзясяткам тысяч беларусаў, якіх мы падтрымлівалі і будзем падтрымліваць у любой сітуацыі.
Прававое бязмежжа ці не прывядзе ні да чаго добрага. Мы дакладна ведаем: калі ён будзе працягвацца, тысячы таленавітых спецыялістаў толькі ІТ галіны са сваімі сем'ямі пакінуць краіну на працягу наступных месяцаў. Ніякія падатковыя льготы не заменяць людзям упэўненасць у тым, што яны будуць пачутыя і не вернуць ім пачуццё асабістай бяспекі і свабоды.
Вы павінны спыніць гвалт і пачуць людзей. Дзеля будучыні Беларусі.