Тысячы беларусаў развіталіся з Аляксандрам Тарайкоўскім — дэманстрантам, застрэленым падчас пратэстаў супраць дыктатуры ФОТЫ
15.08.2020 / 12:09
12:09
На развітанне з Аляксандрам Тарайкоўскім, які загінуў 10 жніўня падчас мірных пратэстаў на Пушкінскай, ужо прыйшло больш за 100 чалавек. Людзі ідуць і ідуць. Развітанне на Альшэўскага працягнецца да 12:45.
12:12
Сотні людзей ідуць вуліцай Прытыцкага і праспектам Пушкіна да месца стыхійнага мемарыяла Аляксандру Тарайкоўскаму на Пушкінскай. Машыны сігналяць, на большасці — белыя стужкі. Людзі трымаюць у руках белыя і чырвоныя кветкі. Жыхары бліжэйшых дамоў масава вывешваюць бел-чырвона-белыя сцягі
12:30
Людзі пачалі збор ахвяраванняў для сям'і. Кладуць па 50, па 100 рублёў.
Людзі ўжо раскупілі амаль усе кветкі ў пераходзе метро на Пушкінскай
12:40
Станцыя метро «Пушкінская» застаецца адкрытай. Тут ужо каля пяці тысяч чалавек — рэпарцёр
«Не забудзем! Не даруем!» — гукаюць людзі.
Фота Каці Карпіцкай
12:55
Макс Корж прыйшоў на Пушкінскую, каб ушанаваць памяць Аляксандра Тарайкоўскага.
13:02
Сабраліся тысячы людзей, і яны працягваюць падыходзіць - з кветкамі і свечкамі. Пасля ўскладання кветак яны пачынаюць выбудоўвацца ў два ланцугі ўздоўж вуліцы Прытыцкага.
13:25
Вынас труны. Людзі сталі на калені.
«На калена!» Як выпраўлялі ў апошні шлях Тарайкоўскага
На «Пушкінскую» прыйшла Марыя Калесьнікава. Яна была ў чорным адзенні і чорных акулярах. Людзі на месцы падзеі яе радасна сустрэлі, пляскалі ў далоні і крычалі «Жыве Беларусь». Прамову Калесьнікава не рабіла
Тысячы беларусаў развітваюцца з Аляксандрам Тарайкоўскім — дэманстрантам, застрэленым падчас пратэстаў супраць дыктатуры
13:50
ДАІ перакрыла Кальварыйскую ў бок Пушкінскай
14:10
Катафалк з Аляксандрам Тарайкоўскім ужо праехаў па Прытыцкага міма Пушкінскай і накіроўваецца на Заходнія могілкі, дзе адбудзецца пахаванне