Азаранка згуляе з Сабаленка ў другім раўндзе US Open
02.09.2020 / 08:21
У Нью-Ёрку стартаваў Адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе.
У першым раўндзе Вікторыя Азаранка без праблем разабралася з Барбарай Хаас з Аўстрыі — 6:1, 6:2, а Сабаленка перамагла францужанку Асеан Дадэн — 7:6, 6:4.
Лёс склаўся так, што ў наступным раўндзе Азаранка згуляе супраць Сабаленкі.
Год таму беларускі ўжо гулялі адзін з адным на US Open. Тады перамагла Сабаленка.
А потым абедзве дабраліся і да фіналу парнага разраду. Арына ў пары з бельгійкай Эліз Мертэнс выйгралі трафей, у фінале яны перамаглі Азаранка і Эшлі Барці.
У другі раўнд US Open прабіліся і іншыя беларускія тэнісісткі — Вера Лапко, Вольга Гаварцова і Аляксандра Сасновіч. Перамогу ў першым раўндзе атрымаў і Ягор Герасімаў.