Бабаян: Лукашэнка заявіў, што «звольніў» кіраўніка КДБ з-за затрымання 33 расіянаў-вагнераўцаў
09.09.2020 / 11:16
Фота Дар'і Буракінай
Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю расійскім журналістам, што кіраўнік КДБ пазбавіўся сваёй пасады з-за затрымання ў краіне 33 расіянаў.
«Мы спыталі: з-за гэтай усёй гісторыі пазбавіўся сваёй пасады кіраўнік КДБ? Ён сказаў: так», — прыводзіць фрагмент размовы з Лукашэнкам галоўны рэдактар радыёстанцыі «Гаворыць Масква» Раман Бабаян ў адным са сваіх інтэрв'ю.
Нагадаем, што Валерый Вакульчык на мінулым тыдні пазбавіўся пасады кіраўніка КДБ, але ўзначаліў Раду бяспекі.