Наталля Пяткевіч
Гэтая жанчына апошнім часам стварае багата інфармацыйных нагодаў. Маладая і энэргічная першая намесніца кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Наталля Пяткевіч адкрывала сёння выставу «СМІ ў Беларусі». І па тым, як мітусіліся вакол яе міністры і журналісты, было зразумела, што гаспадыня сённяшняга свята - яна, а не чыноўнікі з Міністэрства інфармацыі.
05.05.2009 / 23:02

Натальля Пяткевіч разам з міністрам інфармацыі
Уладзімірам Русакевічам (справа) адкрывае выставу.
Пяткевіч заўсёды густоўна апранута. Вельмі дагледжаная,
яна выгадна адрозніваецца ад іншых беларускіх чыноўніц.
З бездакорнага вобразу выпадала хіба толькі георгіеўская стужка,
якая трохі недарэчна глядзелася з эмблемкай "Шанэль" на пацерках.
Аляксандр Фядута назваў яе «Русалкай на аблоках».
З намесніцай міністра інфармацыі Ліліяй Ананіч.