Памерла актрыса Купалаўскага тэатра Галіна Талкачова
22.10.2020 / 15:58
Актрыса Галіна Талкачова памерла сёння, 22 кастрычніка, паведамляе Tut.by.
Ёй было 86 гадоў.
Спектакль «На дне», kupalauski.by
Галіна Талкачова нарадзілася ў 1934 годзе ў Мінску. У 1957-м скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасці «акцёр драматычнага тэатра» (курс народнага артыста Беларусі Канстанціна Саннікава) і з гэтага ж года працавала ў Купалаўскім тэатры.
Сярод яе роляў Наташа («Яшчэ раз пра каханне» Радзінскага), Марыя («Святая святых» Друцэ), Насця («На дне» Горкага), Ганна Андрэеўна («Рэвізор» Гогаля), Голда («Памінальная малітва» Горына) і іншыя. На жаль, Талкачова амаль не здымалася ў кіно.
«Хам», kupalauski.by
У 1990-м ёй было прысвоена званне народнай артысткі Беларусі.
Галіна Талкачова была жонкай народнага артыста Беларусі Аўгуста Мілаванава.
У жніўні 2020 года, калі большасць акцёраў Купалаўскага сышлі з тэатра, засталася ў трупе. Але ў апошнія гады не грала на сцэне па стане здароўя.
Anna Eleanor, [22.10.20 21:10]
Равітанне з Галінай Талкачовай адбудзецца ў Купалаўскім тэатры у 12:30 у суботу 24 кастрычніка.
.