ЗША: Майк Пампеа патрабаваў ад Лукашэнкі выпусціць Шклярава з Беларусі
25.10.2020 / 08:59
Дзяржаўны дэпартамент ЗША паведаміў RFE/RL 24 кастрычніка, што Майк Пампеа патрабаваў вызваліць беларуска-амерыканскага паліттэхнолага, затрыманне якога ЗША назвалі «незаконным».
«Дзяржсакратар заклікаў да поўнага вызвалення і неадкладнага выезду з Беларусі незаконна затрыманага грамадзяніна ЗША Віталя Шклярава і пацвердзіў падтрымку ЗША дэмакратычных памкненняў народа Беларусі», — заявіў прадстаўнік Дзярждэпартамента.
Раней паліттэхнолага выпусцілі з СІЗА, дзе ён правёў больш за два месяцы. Яго абвінавачвалі ў арганізацыі беспарадкаў
Дзяржаўныя СМІ Беларусі паведамлялі пра размову ў іншым ракурсе.