БЧБ-нявесту Іну Зайцаву аштрафавалі на 675 рублёў. А сукенку забралі
03.11.2020 / 16:20
hrodna.life
Мінчанку Іну Зайцаву, што выходзіць на акцыі пратэсту ў бел-чырвона-белай вясельнай сукенцы, затрымалі ў Гродне ў суботу. Сюды яна прыехала падтрымаць рабочых «Гродна Азота». Трое сутак дзяўчына правяла ў ізалятары. Суд меўся адбыцца ўчора, але справу адправілі на дапрацоўку.
Сёння Іну аштрафавалі на 675 рублёў (25 базавых). А сукенку як рэчавы доказ забралі. Іна кажа, што гэта не праблема, аднак яна паспрабуе яго ўсё ж вярнуць.