На апараце ШВЛ памёр нафтавік і мецэнат Валерый Шумскі — №13 у рэйтынгу беларускіх бізнэсменаў
Пра гэта «Нашай Ніве» паведамілі яго сябры.
11.11.2020 / 14:28
Бізнэсмену было 60 год. Ураджэнец Вілейкі, выпускнік БНТУ Шумскі апошнія некалькі дзесяцігоддзяў займаўся паліўным бізнэсам у Расіі, а пачынаў як буйны аўтадылер у Беларусі. Апроч таго, валодаў клубам TNT Rock Club, падтрымліваў маладыя беларускія рок-гурты. Уладальнік самай вялікай калекцыі вінілавых пласцінак у Беларусі, а таксама самая вялікага парка рэтра-аўтамабіляў.
Быў таксама праваслаўным мецэнатам, падтрымліваў прыход Марыі Магдалены ў Мінску, а таксама царкву ў Сынкавічах.
У асноўным жыў на дзве краіны — Беларусь і Расію.